На суботнік выйшаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі

25 апреля 2020
Разам з рабочым калектывам Ігар Сергяенка акультурваў зялёную тэрыторыю ўздоўж вуліцы Кірава, непадалёку ад стадыёна "Дынама". Зараз на гэтым месцы будуць расці 520 новых кустоў і яшчэ 17 бяроз і рабін. Сам жа кіраўнік Адміністрацыі прызнаецца - для яго саджаць дрэвы не ўпершыню -  у скарбонцы асабістых пасадак ужо больш як 100 раслін. 

Ігар Сергяенка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Супрацоўнікі Адміністрацыі ў пачатку красавіка прынялі актыўны ўдзел у Тыдні лесу, а сёння мы займаемся пасадкай дрэў у адным з  самых прыгожых месцаў горада Мінска. З улікам сітуацыі, якая складаецца, сёлета складана было кудысьці паехаць далёка. Таму мы прынялі рашэнне добраўпарадкаваць гэтую тэрыторыю, пасадзіць бярозкі, ялінкі, кусты, каб тут было выдатнае месца адпачынку для нашых гараджан, гасцей горада Мінска".

Да суботніка на свежым паветры далучыліся парадку 30 супрацоўнікаў Адміністрацыі. Астатнія праводзяць генеральную ўборку на рабочых месцах.