На тыдні ў Палацы Незалежнасці сустракалі зорнага госця Беларусі Алега Навіцкага

26 декабря 2021

На тыдні ў Палацы Незалежнасці сустракалі зорнага госця Беларусі, які, можна сказаць, быў дома. Ураджэнец Беларусі, Герой Расіі касманаўт Алег Навіцкі прыехаў разам з сям'ёй пагутарыць з Прэзідэнтам. Сімвалічна, што напярэдадні сустрэчы кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб узнагароджанні Алега Навіцкага ордэнам Дружбы народаў. Гэтай узнагароды ён удастоены за значныя дасягненні ў асваенні космасу і вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнародных сувязяў. 

Кіраўнік дзяржавы дадаў: у Беларусі рыхтуюць некалькі чалавек для палёту ў космас. І жартам спытаў: калі неабходна будзе знайсці дзяўчыну-касманаўта, ці пагодзіцца на гэтую ролю Юлія, жонка Алега Навіцкага. Яна не разгубілася і сказала, што з мужам гатовая ляцець хоць у космас.