На тыдні ў краіне завяршаецца кампанія па дэклараванні прыбыткаў

26 февраля 2018

Беларусам засталося некалькі дзён, каб здаць справаздачу за мінулы год. Падаць дэкларацыі неабходна да 1 сакавіка. Запаўняюць іх не ўсе грамадзяне. Толькі тыя, хто ў 2017 атрымліваў дадатковыя прыбыткі: працаваў за мяжой або прадаваў маёмасць, да прыкладу, дзве або больш машыны на працягу года. Дамовы з нерухомасцю таксама дэкларуюць: продажы другой або больш кватэры, гаража або зямельнага ўчастку на працягу апошніх пяці гадоў. Акрамя таго, з гэтага года падатковыя ўкаранілі дыстанцыйную падачу дэкларацый, каб беларусы маглі здаць справаздачу аб прыбытках з хатняга камп'ютара.