На мадэрнізацыю сталічных школ выдаткавана больш за 90 мільярдаў рублёў

1 августа 2014
Сёлета на мадэрнізацыю сталічных школ з бюджэту горада выдаткавана больш за 90 мільярдаў рублёў. За гэтыя сродкі рамантуюць дахі, сталовыя, фасады, замяняюць вокны і прыбіраюць тэрыторыі ля школ. Акрамя гэтага, у Мінску адкрыюць дзве новыя школы - у мікрараёне Каменная Горка і на вуліцы Кірылы Тураўскага. Як рыхтуюцца школы да 1 верасня - даведалася Аляксандра Драгун.

У гэтай школе ўсе вучні незалежна ад узросту будуць, быццам, першакласнікі. Бо ўрачыстая лінейка тут адбудзецца ўпершыню. Распачаць навучальны працэс у новай школе пакуль дапамагаюць будаўнікі. У класах усталёўваюць мэблю, у холах і калідорах вядуцца аздабленчыя работы.
Будынак школы падзялілі на блокі, каб вучням было лягчэй арыентавацца. Напрыклад, у корпусе А размесцяць спартыўную залу, у Б - лабараторыі. Усе 65 класаў аснасцяць абсталяваннем накшталт рэсурсных цэнтраў з інтэрактыўнымі дошкамі і камп'ютарамі. Ёсць басейн і залы для заняткаў харэаграфіяй.
Асаблівую ўвагу ў школе нададуць духоўнаму выхаванню і спорту. Рэлігійныя заняткі будуць выкладаць у Доме Міласэрнасці. А фізічныя - на стадыёне. Тут ужо гатовыя баскетбольная, футбольная і хакейная пляцоўкі.
Калі ў вучняў ў запасе месяц, каб падрыхтавацца да заняткаў, то ў гэтай гімназіі-каледжы - гарачая пара для абітурыентаў. Сёння здаюць іспыты. Тым часам будаўнікі клапоцяцца, каб 1 верасня гімназісты і студэнты сабраліся на ўрачыстую лінейку на абноўленай пляцоўцы.
Абяцаюць 14 жніўня завяршыць добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Унутры ж завяршаюць рамонт сталоўкі, затым пачнуць устаноўку абсталявання на кухні.
У гэтай сталічнай школе, што па вуліцы Асаналіева, двайное свята. 1 верасня і ўваходзіны. Настаўнікі і вучні на працягу 2 гадоў мелі нязручнасці - займаліся ў іншых школах. Цяпер разам завяршаюць падрыхтоўку агульнага дома.
Сёлета на мадэрнізацыю сталічных школ з бюджэту горада выдаткавана больш за 90 мільярдаў рублёў. У большасці рамонтныя работы завершаць у сярэдзіне жніўня.