На МКАД сутыкнуліся 8 аўто

21 февраля 2022

8 аўто сутыкнуліся сёння на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, вадзіцель Volkswagen рухаўся па знешнім кальцы МКАД і ў раёне 19-га кіламетра з-за незахавання бяспечнай дыстанцыі сутыкнуўся з яшчэ адным Volkswagen. У гэты момант  трэці Volkswagen, што рухаўся ўслед, каб пазбегнуць сутыкнення, пачаў перастройвацца ў суседнюю паласу і зачапіў грузавы  DAF. Volkswagen ад удару адкінула ўправа, дзе ён пашкодзіў Hyundai, а яна ў сваю чаргу сутыкнулася з BMW. Фура ж сутыкнулася з яшчэ двума легкавушкамі, адну з якіх - Toyota  -  адкінула на раздзяляльную агароджу. У выніку ДТЗ вадзіцель і пасажыр Toyota з траўмамі шпіталізаваны. Па факце аварыі праводзіцца праверка.