На МКАД легкавое аўто трапіла ў дрэва: вадзіцель загінуў

15 февраля 2022

Вадзіцель легкавога аўто загінуў падчас начной аварыі ў сталіцы. Mercedes рухаўся па МКАД з боку Ігуменскага тракту ў напрамку Партызанскага праспекта. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем  і выехаў за межы праезнай часткі. У выніку аўто трапіла ў дрэва, ад удару машыну разарвала на дзве часткі. Вадзіцель атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і Следчага камітэта высвятляюць акалічнасці здарэння. 

Аўто перакулілася на вуліцы Ясеніна ў Мінску

І яшчэ адна аварыя. На вуліцы Ясеніна перакулілася машына Chevrolet, вадзіцель з траўмамі шпіталізаваны. Аўто рухалася з боку вуліцы Рафіева ў напрамку Громава, вадзіцель не справіўся з кіраваннем - машына выехала на астравок бяспекі і трапіла ў святлафор. Ад удару аўто апынулася на даху.