На "Лініі Сталіна" з'явіўся ўнікальны экспанат

17 февраля 2016

Першая ў Беларусі копія танка ПЦ-38. Гэта лепшы лёгкі танк вермахта, які быў распрацаваны канструктарамі з Чэхіі, але так і не ўстаў на ўзбраенне краіны. Арыгінальнай баявой машыны гэтай мадэлі ў свеце ўжо не засталося. Легендарны "Панцыр" у дзеянні ўбачыў Уладзімір Каралёў.

Лепшы лёгкі танк вермахта быў распрацаваны чэшскім канструктарам рускага паходжання Міхаілам Сурыным. Па іроніі лёсу за год да пачатку Другой сусветнай вайны ў выніку акупацыі Чэхаславакіі немцы атрымалі доступ да ваеннай тэхнікі краіны, а пазней арганізавалі вытворчасць сваіх "Панцыраў". Вось і атрымліваецца - захоплівалі СССР машыны, распрацаваныя славянскімі архітэктарамі.

PZ 38, а не шматтонныя "Тыгры", як гэта прынята лічыць, 22 чэрвеня 1941 года першымі перасяклі мяжу СССР. Шмат у чым Германія ў хуткім прасоўванні абавязаная вось такому чэхаславацкаму "Панцыру".

Панцэркампфваген 38 у складзе трох армій вермахта штурмавалі пазіцыі Мінскага ўмацаванага раёна. Чвэрць танкавага парка Германіі складалі вось такія машыны. За тры гады - з 1938 па 1942 - было выпушчана 1400 "Панцыраў", якія ўдзельнічалі ў польскіх і французскіх кампаніях. І зноў гістарычны парадокс - лёгкія і слаба браняваныя машыны былі прыступныя для любога віду ўзбраення, але пры гэтым сотні экіпажаў на Панцэркампфваген захапілі тысячы кіламетраў савецкай зямлі.

Аляксандр Мятла, дырэктар гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна": "Гэта адзін з найвялікшых экспанатаў. На сённяшні дзень іх не захавалася. Ёсць адзін экзэмпляр на Кубінцы, але калі вы паглядзіце на фатаграфію - ні кулямётаў, ні абвескі рэальных на іх няма".

Экспанат на "Лініі Сталіна" - унікальная копія, сабраная з 7 падбітых танкаў, сям-там бачныя прабоіны на корпусе. Новую машыну наведвальнікі комплексу ў дзеянні змогуць убачыць ужо 27 лютага - "Панцыр" прыме ўдзел у рэканструкцыі бою, прысвечанага Дню абаронцы Айчыны.