На камбайны пераселі дзясяткі ратавальнікаў, міліцыянеры і вайскоўцы

25 июля 2013
Падчас водпуску на камбайны пераселі дзясяткі ратавальнікаў, міліцыянеры і вайскоўцы. Прычым такая дапамога аграрыям у гарачую пару стала ўжо традыцыяй.

Пра тых, хто змяніў строгую форму сілавікоў на адзенне камбайнера, Вікторыя Патоня.


Падчас уборачнай ратавальнікі не толькі дзяжураць на палях. Некаторыя супрацоўнікі МНС спецыяльна да сезона бяруць водпускі і перасаджваюцца на камбайны. Толькі ў Брэсцкай вобласці такіх больш за 30 чалавек.

У гэтым сезоне ў Агра-Калядзічы можна зарабіць мільёнаў 20. І гэта таксама стымул для камбайнераў. Прама на месцы - абеды і абслугоўванне тэхнікі. Кожнае зярнятка на вагу золата.

Гаспадарка Ліноўскае ад дадатковых працоўных рук не адмаўляецца. 50% плошчаў занятыя збожжавымі. На адзін камбайн прыпадае 285 гектараў. Аб'ёмы немаленькія.

Аграрыі не страчваюць аптымізму: беларусы з ураджаем будуць. Тым больш што на дапамогу хлебаробам заўсёды гатовыя прыйсці пажарныя, міліцыянеры і вайскоўцы... Тыя, хто ў любой сітуацыі на варце парадку і выратавання людзей.