На мяжы з Беларуссю Украіна майструе загароду з бетоннных блокаў

20 мая 2022
Мэр Жытоміра паведаміў, што на мяжы аднайменнай вобласці з Беларуссю пачалі ўзводзіць загароду з бетонных блокаў. Яшчэ ў сакавіку ўлады Украіны паабяцалі адгарадзіцца ад нашай сцяны паўнавартаснай загародай. Такі будынак ладзілі некалькі гадоў назад на расійскай мяжы: знакамітая "сцяна Яцанюка" лічыцца эталонам распілоўванняў і адкатаў - абышлася яна мільярды грыўняў, але ўбачыць яе так нікому і не давялося.

Баевікі ў Марыупалі працягваюць здавацца ў палон

Тым часам у Марыупалі баевікі працягваюць здавацца ў палон: на раніцу бягучага дня склалі зброю 1908 байцоў. Паток тых, хто адпраўляецца ў следчы ізалярар Данбаса і Растова, стаў менш паўнаводным, чым учора, але не перасох. Некалькі гадзін назад здаўся "Валына" - адзін з камандзіраў марыупальскага падраздзялення палка "Азоў". Па асцярожных ацэнках, у падзямеллях "Азоўсталі" хаваліся 2,5 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў. Паланенне гэтай групоўкі можа стаць пераломным момантам канфлікту: у Кіеве дагэтуль адмаўляюцца змірыцца з рэальнасцю і называюць тое, што адбываецца, "планавай эвакуацыяй".

Спецаперацыя спыніла працу біялабараторый

І сёння ж Ірына Яравая, сустаршыня расійскай парламенцкай камісіі па расследаванні дзейнасці біялабараторый на Украіне, заявіла, што праца амерыканскіх ваенных біёлагаў была спынена толькі з пачаткам спецаперацыі. Аднак распрацоўку новых відаў біялагічнай зброі Пентагон працягвае - зараз дзейнічаюць 400 амерыканскіх лабараторый такога профілю па ўсім свеце.