На чэмпіянаце свету па праграміраванні беларуская каманда заваявала серабро

8 июля 2013

Аднымі з самых моцных у сферы IT-тэхналогій не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце, па праве лічацца нашы суайчыннікі. На чэмпіянаце свету па праграміраванні беларуская каманда заваявала серабро. У адборачных турах удзельнічалі амаль 30 тысяч студэнтаў з 6 кантынентаў. З пераможцамі сустрэлася Ксенія Рабчынская.



Выратаваць аднаго чалавечка ад цэлай каманды монстраў - менавіта такая задача стаяла перад удзельнікамі чэмпіянату свету ў паўфінале. Усё выглядае больш-менш проста: персанаж збірае манеткі і пераскоквае ў наступны ўзровень: на справе ў наступны ўзровень - гэта значыць у фінал Алімпіяды - не выйшлі каманды з больш чым двух тысяч універсітэтаў. БДУ апынўся сярод 120 лепшых.


Сяргей Абламейка, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: Гэта праца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце па падрыхтоўцы IT-спецыялістаў, як заўсёды мы абмяркоўваем якасць адукацыі, якасць падрыхтоўкі гэтых спецыялістаў - яна высокая. І, калі часта гавораць, як вы можаце даказаць, што ў вас высокая якасць адукацыі? І вось вам і доказ, таму што гэта як і ў спорце - вяршыня ўсяго.


На гэтую вяршыню - а такая перамога для айцішнікаў - гэта, па сутнасці, тое ж самае, што Оскар для акцёра - узбіраліся доўга: першы раз студэнты з гэтай каманды ўдзельнічалі ў чэмпіянаце свету яшчэ 5 гадоў таму. Тады ў фінал выйсці не ўдалося - а сёлета - правільная матэматычная мадэль прынесла серабро.


Для рашэння 11 задач было толькі 5 гадзін і ўсяго 1 камп'ютар. Праграмісты з БДУ пакінулі за сабой такіх моцных сапернікаў, як каманды з Стэнфарда, Масачусеца і МДУ.


І гэта далёка не ўсе моцныя канкурэнты: у міжнароднай Алімпіядзе ўдзельнічалі студэнты з 6 кантынентаў. Найважнейшае ў такіх спаборніцтвах, сцвярджаюць самі ўдзельнікі, не панікаваць.


Раман Удавічэнка, пераможца студэнцкага чэмпіянату свету па праграміраванні - 2013: Вельмі важна, калі пачатак не задаўся раптам чамусьці, не разгубіцца, не скласці рукі, а змагацца да канца, у нас так і было, мы крыху адсталі ад каманд, якія лідзіруюць, але тым не менш сканцэнтраваліся і проста ў спакойным рэжыме вырашалі задачкі, што ў выніку і прывяло нас да ўзнагароды.


Напярэдадні хлопцы і дзяўчаты вярнуліся з Санкт-Пецярбурга, менавіта там сёлета праходзіла Алімпіяда, а ўжо сёння прымалі віншаванні асабіста ад Міністра адукацыі. І хоць стаць чэмпіёнамі і прывезці дахаты золата ў беларусаў пакуль не атрымалася, яны ўпэўнены, што менавіта гэты вопыт у будучыні прынясе ім яшчэ не адзін медаль. Праўда, ужо не на студэнцкіх, а на пастаянных спаборніцтвах: сярэбраныя прызёры сусветнага інтэлектуальнага спаборніцтва сёлета альма-матар скончылі.