На беларуска-ўкраінскай мяжы - поўная гатоўнасць да выхадных

19 июля 2013

У пункце пропуску Новая Гута зноў прагназуюць вялікія заторы. З-за піку адпускнога сезона тут ужо збіраецца чарга з адпачывальнікаў-расіян. Яны выкарыстоўваюць для транзіту менавіта гэты буйны КПП, бо праз яго часцей за ўсё пракладаюць маршруты навігатары. Тыдзень таму трафік тут перавысіў прапускную здольнасць у 4 разы. Зараз на выезд - больш як 50 легкавых машын.


Каб пазбегнуць чакання і не ўскладняць сітуацыю, беларускія пагранічнікі раяць скарыстацца іншымі пунктамі пропуску на ўкраінскай мяжы - гэта Весялоўка і Камарын, а жыхары цэнтральных і паўночных рэгіёнаў Беларусі могуць адправіцца ў мазырскім кірунку ў Новую Рудню і Глушковічы. У Гомельскім рэгіёне - пункты Паддабранка, Глыбоцкое і Андрэеўка.