Інтэграцыйны пакой з'явіўся на базе сталічнага каталіцкага прыхода

11 сентября 2019

Дадатковыя магчымасці для адпачынку і развіцця школьнікаў і падлеткаў. Інтэграцыйны пакой з'явіўся на базе сталічнага каталіцкага прыхода. Для дзяцей там бясплатна будуць праводзіць развівальныя трэнінгі і гульні. Пры неабходнасці бацькам акажуць псіхалагічную дапамогу. Для гэтага ўсе спецыялісты прайшлі падрыхтоўку. Праект дапамагае шматдзетным, а таксама тым, хто выхоўвае дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Усяго ў нашай краіне працуе чатыры падобныя інтэграцыйныя пакоі.