На базе дзіцячага лагера "Зубраня" праходзіць форум інавацыйных ідэй

15 августа 2019
Ідэі моладзі для Мэт  устойлівага развіцця. На базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Зубраня" праходзіць форум інавацыйных ідэй. Лепшыя школьнікі з усёй Беларусі  абмяркоўваюць пытанні развіцця нашай краіны. Паўтары сотні падлеткаў раздзяліліся на 17 каманд, распрацавалі і прэзентавалі свае праекты   - экалагічныя, адукацыйныя, звязаныя з  гендарнымі пытаннямі і здаровым ладам жыцця.

Акрамя форуму, на нарачанскім беразе прайшоў і круглы стол з маладзёжнымі пасламі Мэт устойлівага развіцця. Арганізавалі і разнастайныя адукацыйныя праекты для юных удзельнікаў.