Музей пад адкрытым небам у Буйнічах папоўніўся яшчэ адным экспанатам

27 апреля 2020
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі падарунак жыхарам Магілёўскага рэгіёна паднесла 188-я Гвардзейская інжынерная брыгада. Музей пад адкрытым небам мемарыяла ў Буйнічах, дзе сабраная рарытэтная ваенная тэхніка як Вялікай Айчыннай, так і сучаснасці, папоўніўся новым экспанатам. Гэта 17-тонная машына для інжынернай разведкі мясцовасці і водных перашкод. Да 2014 года яна знаходзілася на ўзбраенні ў Беларусі. І зараз заняла годнае месца ў музеі.  

Тэхнічныя характарыстыкі гэтай машыны доўгі час лічыліся самымі дасканалымі. Яна магла праходзіць да 17 км за гадзіну, збіраючы звесткі.