Марозная зіма вярнулася ў Беларусь

16 февраля 2015

Сапраўдная і марозная зіма вярнулася ў сталіцу і Мінскую вобласць. Яе прынесла халоднае арктычнае паветра. Аднак моцны мінус надоўга не затрымаецца. Паводле слоў сіноптыкаў, характар надвор'я на працягу ўсяго тыдня будзе няўстойлівы - ад маразоў да адлігі. Пры гэтым на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Такім чынам, у канцы тыдня будзе сырое, ветранае, але цёплае надвор'е. Тэмпература паветра на выхадных – да +6. Чакаюцца мокры снег і дождж.