Манумент за кошт сабраных усім сялом грошай

16 июня 2015

Жыхары вёскі Новая Гута пад Вілейкай уласнымі сіламі паставілі помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай. Невялікі манумент за кошт сабраных усім сялом грошай усталявалі прама пасярод вуліцы. Акцыя прайшла пры падтрымцы Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў. Яго прадстаўнікі і мясцовы сельсавет падтрымалі ідэю жыхароў і дапамаглі з яе ўвасабленнем.

Новая Гута была поўнасцю спаленая нямецкімі акупантамі 5 мая 1943 года. Вядома пра 49 загінуўшых жыхароў гэтай вёскі - іх імёны ўвекавечылі на помніку.