Пачаўся мантаж галоўнай ёлкі Беларусі: каля шасці тыс. цацак упрыгожаць зялёны сімвал Новага года

30 ноября 2022

Парад ёлак  у сталіцы. Сёння пачаўся мантаж галоўнага навагодняга дрэва каля Палаца Рэспублікі. Да канца дня спецыялісты ўсталююць 30-метровы слуп, а пасля пачнуць мацаваць паясы і галінкі. Далей самая чароўная працэдура - аздабленне зялёнага сімвала года рознакаляровымі цацкамі. Сёлета іх будзе каля шасці тысяч. Заключны этап - піксельныя гірлянды і падсветка. Навагодні антураж аздобіць усю Кастрычніцкую плошчу. 

Зялёнае дэфіле падхапілі  ў розных пунктах Мінска. Так, навагоднюю "сукенку"  прымярае і зялёная прыгажуня ля Нацыянальнай бібліятэкі. Раскрывае дызайнерскія сакрэты  і ёлка ля Чыгуначнага вакзала. Усяго  сёлета ў Мінску "вырастуць" 26 сімвалаў Новага года