Маладых спецыялісты прыбылі сёлета ў цэнтральны рэгіён па размеркаванні

19 октября 2013

Каля трохсот маладых спецыялістаў старэйшага і сярэдняга медперсаналу прыбылі сёлета ў цэнтральны рэгіён па размеркаванні. І зараз галоўная задача для вобласці - утрымаць іх на месцах пасля абавязковай адпрацоўкі. Сістэма грашовага стымулявання, забеспячэнне жыллём і іншыя бонусы прадугледжаны для медыкаў. Калі ўдасца выкараніць дэфіцыт медперсаналу ў цэнтральным рэгіёне, і каму на сяле працуецца добра? У пошуках адказаў наш карэспандэнт Антаніна Станкевіч адправілася ў глыбінку.


Гэты аднапавярховы вясковы дом на самай справе цэнтр грамадскага жыцця ў вёсцы Гайна, што ў Лагойскім раёне. Са сваімі праблемамі сюды прыходзяць і старыя, і малыя: хтосьці атрымаць кансультацыю, хтосьці па лекі, а хтосьці проста душэўна пагутарыць. У дапамозе нікому не адмаўляюць - дзверы ўстановы адчынены з 9 раніцы і да паловы пятага вечара.


У свае 20 ужо загадчыца і сама сабе гаспадыня. Праўда, у падначаленні ў Таццяны толькі адна санітарка. Мясцовае насельніцтва ў асноўным пажылыя людзі, на сваю Танюшу - так называюць фельчара - не нарадуюцца. Пастаянная пацыентка Зінаіда Барысаўна нават і не ўзгадае ніводнага выпадку, каб дзяўчына не выслухала хворага ці не адгукнулася на іх просьбу прыйсці. Прыкладна таксама кажуць жыхары вёскі Швабы і пра сваю Юлечку. Хоць звяртаюцца да яе не інакш як Юлія Ізосімаўна. Няхай і малады, але ўсё ж такі свой ??доктар, - з павагай адзначаюць пацыенты. Але ўсё ж у вобласці пакуль што застаецца недахоп кадраў. І калі з вузкімі спецыялістамі праблему больш-менш вырашылі, то фельчары і медсёстры літаральна на вагу золата. Як будуць вырашаць праблему недахопу кадраў, і хто не прамяняе работу ў вёсцы на вялікі горад? Адказы на гэтыя пытанні ў вячэрнім эфіры праграмы Навіны. Цэнтральны рэгіён.