Маладыя педагогі прынялі ўдзел у конкурсе творчых прац "Мая Беларусь"

1 октября 2015

Больш як 200 маладых педагогаў з усёй краіны прынялі ўдзел у конкурсе творчых прац "Мая Беларусь". Цырымонія ўзнагароджання самых лепшых адбылася сёння ў прэс-цэнтры Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Маладыя выкладчыкі пісалі аб любві да Радзімы, патрыятызме, а таксама людзях, якія натхнілі на выкладанне. Конкурс прайшоў упершыню і прымеркаваны не толькі да Дня настаўніка, але і прысвечаны Году моладзі. Арганізатары - Міністэрства адукацыі, БелТА і Акадэмія паслядыпломнай адукацыі.

Больш за ўсё прац даслалі маладыя настаўнікі беларускай і рускай моў, а таксама гісторыі і геаграфіі.