Мокры снег, дождж і да плюс чатырох

26 декабря 2017

Такое надвор'е чакаецца ў навагоднюю ноч. Цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы будуць фарміраваць клімат у наступныя дні. Тэмпература на гэтым тыдні паднімецца да плюс шасці, а ў чацвер - да плюс дзевяці градусаў. У нядзелю, трыццаць першага снежня, прахалодныя паветраныя масы ўсё ж прынясуць пахаладанне і ападкі. Увогуле снежань выдаўся анамальна цёплым. Сярэдняя тэмпература паветра была на тры градусы вышэйшай за кліматычную норму.