Магілёўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Аркадзя Куляшова - 105

4 октября 2018

Словы падзякі прагучалі сёння ў адрас тых, хто прысвяціў навучанню студэнтаў доўгія гады. Таксама ўручылі ганаровыя граматы ад Міністэрства адукацыі, прафсаюзаў, абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Дзяніс Дук, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова:

"МДУ імя А. Куляшова з'яўляецца сучаснай навучальнай установай, якая дынамічна развіваецца, пастаянна ідзе ў нагу з часам, але захоўвае свой галоўны прыярытэт. Гэта сацыяльная сфера, сацыяльна запатрабаваныя спецыяльнасці. Вось у гэтым плане мы займаем па-ранейшаму вельмі важную і значную нішу ў адукацыі нашай краіны".

Урачыстасці ў гонар юбілею ўніверсітэта працягваюцца ўвесь тыдзень.