Мабільны пункт медабследавання сёння разгарнуўся ў Белтэлерадыёкампаніі

20 июня 2018

Асабіста пракансультавацца з урачом, памераць артэрыяльны ціск ці зрабіць электракардыяграму, не пакідаючы рабочае месца. Мабільныя пункты медыцынскага абследавання Мінскага гарадскога цэнтра здароўя ў гэтыя дні спыняюцца на розных прадпрыемствах сталіцы. Сёння такі медпункт разгарнуўся і ў Белтэлерадыёкампаніі. За некалькі гадзін медыцынскае абследаванне прайшлі больш за паўсотню работнікаў.

Акцыя па прафілактыцы захворванняў праходзіць па ўсім Мінску. Абследаванні прайшлі 80 тысяч мінчан.