Мабільнасць у сферы адукацыі за апошнія пяць гадоў вырасла ўдвая

8 октября 2015

У два разы больш беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ атрымалі магчымасць навучацца і выкладаць у замежных універсітэтах. Гэта ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу паведаміў каардынатар праграмы Еўрапейскага саюза ў галіне адукацыі ERASMUS+ Мікалай Лістапад. Пры гэтым навучальны час, праведзены на лекцыях ва ўніверсітэце іншай краіны, а таксама ацэнкі залічваюцца і ў роднай ВНУ.

Праграма ERASMUS+ разлічаная да 2020 года. Беларусь ужо рэалізуе па гэтай праграме 21 праект. Неўзабаве пачнецца праца і па чатырох новых. Сярод удзельнікаў ВНУ Бельгіі, Вялікабрытаніі, Даніі, Францыі, Ірландыі.