МНЗ: аплата за дарожны збор ідзе ў залік транспартнага падатку

18 января 2021
Транспартны падатак для аўтаўладальнікаў трэба плаціць, калі скончыцца тэрмін дзеяння квітанцыі за дарожны збор. Ніякай падвойнай аплаты не будзе. Пра гэта ў  "Галоўным эфіры" заявіў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка. З гэтага года для тых, у каго ва ўласнасці машына, трэба ўнесці новы плацеж. Налічэннем займаецца падатковая інспекцыя. Зараз фарміруецца база аўтаўладальнікаў. Для тых, у каго аўто не на хаду і рамонт не плануецца -  лепш зняць машыну з уліку. Інакш за яе прыйдзецца плаціць падатак.

З тых, хто пратэрмінуе выплату падатку,  суму будуць спаганяць па рашэнні судовых або натарыяльных органаў.