Шматгадзінны канцэрт прайшоў у Магілёве

4 июля 2016

Тут эпіцэнтрам урачыстасцяў стала плошча Славы. З Днём Незалежнасці ўсіх жыхароў краіны павіншавалі народныя артысты Беларусі Мікалай Скорыкаў, Уладзімір Гасцюхін, папулярныя моладзевыя калектывы, а таксама Іосіф Кабзон і Алена Ваенга. 25 000 чалавек сталі ўдзельнікамі акцыі "Праспяваем гімн разам".

А пасля выканання гімна больш за 30 мірных залпаў, як калісьці ў далёкім 44-м салютавала Масква ў гонар вызвалення Магілёва, расфарбавалі неба святочнага горада.