Многія беларусы гэтымі днямі імкнуцца акунуцца ў палонку

18 января 2014

Каляднае купанне будуць кантраляваць каля 50 супрацоўнікаў Асвода. Як адзначылі спецыялісты, акунацца можна ўсяго на некалькі секунд. Адагравацца раяць гарачай гарбатай. Не рэкамендавана прымаць удзел у акунанні людзям, якія маюць цяжкія хранічныя захворванні. Каляднае купанне ў Мінску будзе арганізавана на Цнянцы, Драздах і Пцічы, Камсамольскім возеры, Заслаўскім вадасховішчы і возеры Вяча.