Мінскае сувораўскае вучылішча адзначае юбілей

9 ноября 2013

Сёння Мінскае сувораўскае вучылішча адзначае юбілей - яму 60. Хоць адкрытае яно было ў маі 1952-га, афіцыйным днём вучылішча лічыцца 6 лістапада 1953 года. Тады яму быў уручаны Чырвоны сцяг. Першымі выхаванцамі сталі ў асноўным дзеці франтавікоў, а выкладчыкамі - былыя кадэты. Бо ў той час мэтай выхавання дзяцей воінаў і партызан Вялікай Айчыннай было захаваць падрастаючае пакаленне.


Пра тое, чым неацэнны вопыт сувораўца сёння, - Анастасія Багамолава. Мінскаму сувораўскаму вучылішчу - 60, але гэтае свята курсанты, выпускнікі і выкладчыкі сустракаюць без грузу мінулых гадоў. Адразу некалькі пакаленняў сабраліся ўспомніць адно кадэцкае жыццё на ўсіх. Пра тое, што аб'ядноўвае розныя пакаленні, на сустрэчы са студэнтамі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце гаварыў і Кіраўнік дзяржавы.


Яго адкрылі ў маі 1952-га, але афіцыйным днём вучылішча прынята лічыць 6 лістапада 1953 года. Тады яму быў уручаны баявы Чырвоны сцяг. Першымі выхаванцамі сталі ў асноўным дзеці франтавікоў, а выкладчыкамі - былыя кадэты. Але, нягледзячы на больш чым паўвекавую гісторыю, нязменным застаецца галоўнае - традыцыі.


Станіслаў Зась, намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь: Нават у арміі ёсць такое правіла: афіцэр, скончыўшы навучальную ўстанову, на грудзі вешаў знак. Але адзіны знак, які вешаецца заўсёды, незалежна ад таго, скончыў ён акадэмію, вучылішча, сувораўскі знак. Ён на ўсё жыццё.


Сёння Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча - цэнтр не толькі духоўна-маральнага выхавання маладых грамадзян краіны, але і якаснай адукацыі: на павышаным узроўні вывучаюцца матэматыка, фізіка і замежныя мовы.


У гады вайны гэтыя навучальныя ўстановы сталі родным домам для сотняў хлапчукоў, якія страцілі сем'і і прытулак. Спачатку іх звалі выхаванцамі. А толькі праз 2 гады іх афіцыйна сталі менаваць сувораўцамі.


Такім чынам, вучылішча вырашала адну з найважнейшых сацыяльных праблем савецкага грамадства - захаваць падрастаючае пакаленне. Сёння ж дзякуючы інтэнсіўнай рознабаковай падрыхтоўцы - перад намі, без перабольшання, будучая эліта краіны. І гэтая эліта ўжо сапраўды ведае цану слову і неабходнасць дысцыпліны ва ўсім.


Сярод выпускнікоў - прадстаўнікі самых розных прафесій. Вось і галоўны герантолаг Еўропы Уладзімір Хавінсан вывучаў фізіку і чаканіў крок у гэтых сценах. Сувораўца, упэўнівае, адрозніць у натоўпе з першага погляду.


Уладзімір Хавінсан, кіраўнік Еўрапейскай асацыяцыі геранталогіі і герыятрыі: Гэтая сістэма адукацыі і выхавання, якая была створаная ў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы, была лепшая ў СССР. Чаму? Таму што былі адабраныя выкладчыкі, заслужаныя настаўнікі, гэта былі ўсе выбітныя выхавальнікі.


Зрэшты, сёння быў дзень, калі замест воінскіх прывітанняў усё часцей можна было назіраць моцныя мужчынскія поціскі рукі. Ды і як інакш - бо свята адно на ўсіх. І хоць у вучэнні шматлікім было цяжка, затое гэтыя жыццёвыя ўрокі не прайшлі дарма. Сувораўцы ўпэўнена сябе адчуваюць, крочачы не толькі па пляцы, але і па кар'ернай лесвіцы. У любых сферах.