Мінскі заапарк адзначыў трыццаць сёмы дзень нараджэння

10 августа 2021

Трыццаць сёмы дзень нараджэння адзначыў Мінскі заапарк - дом для тысячы жывёл. І нават дажджлівае надвор'е дапамагло стварыць патрэбную атмасферу. Для гасцей  падрыхтавана анімацыйная праграма з удзелам Нептуна і Русалачкі. Затым адбыліся пенная дыскатэка і шоу мыльных бурбалак. Жыхары заапарка таксама не засталіся без увагі. У гонар свята іх парадавалі  прысмакамі.


Зараз у музеі жывой прыроды налічваецца больш за 400 відаў экзатычных і рэдкіх прадстаўнікоў фауны. Адкрыты пяць пастаянных экспазіцый, працуюць атракцыёны.