Мінскі метрапалітэн сёння працуе ў штатным рэжыме

14 июля 2013

Напярэдадні моцны дождж прымусіў патурбавацца супрацоўнікаў сталічнай падземкі. Мусонны лівень, які абрынуўся на сталіцу, затапіў некалькі станцый. На гэтых кадрах вы бачыце, як выглядае метро Усход, дзе дажджавая вада з пераходаў сцякае прама на платформу. Аднак, нягледзячы на падтапленне, падземны від транспарту не спыняў сваю працу.