Мінскія школьнікі атрымалі пашпарты з рук мэра горада на ўрачыстай цырымоніі ў Ратушы

15 марта 2022

З асаблівым гонарам словы "Я - грамадзянін Беларусі" сёння вымаўляюць юныя жыхары сталіцы. Свае першыя пашпарты ў гэтыя хвіліны мінскія школьнікі атрымліваюць асабіста з рук мэра горада Уладзіміра Кухарава на ўрачыстай цырымоніі ў Ратушы. Сюды запрошаны 18 юнакоў і дзяўчат, якія маюць асабістыя дасягненні ў вучобе, спорце і творчасці.

Сталічныя школьнікі, акрамя пашпартоў, сёння атрымалі падарункі ад горада: гэта мерч "Першага", дзяржаўны сцяг. Юныя мінчане сталі аднымі з першых уладальнікаў копій новага выдання Канстытуцыі.

Сёння прадстаўнікі сталічнай моладзі змаглі задаць пытанні-анлайн кіраўніцтву горада. Своеасаблівы тэлемост са сталічнай Ратушай арганізавалі адразу тры ўстановы адукацыі Мінска.