Мінская вобласць на тыдні адзначыць 85-годдзе

11 января 2023

Сёння ў Мінскай вобласці больш як 4 тысячы прамысловых прадпрыемстваў, якія вырабляюць пятую частку рэспубліканскага аб'ёму ўсёй прамысловай прадукцыі. Гэта дасягненне, якое цэнтральны рэгіён прымнажаў амаль стагоддзе.

На гэтым тыдні ў вобласці юбілей - 85 гадоў з дня заснавання. Даведацца пра цікавыя гістарычныя факты прапануе і экспазіцыя ў Мінаблвыканкаме. Гэта сумесны праект з дзяржаўным архівам Мінскай вобласці з канца 30-х гадоў мінулага стагоддзя і да сучаснасці! Копіі дакументаў раскажуць аб палітычным, геаграфічным, прамысловым і сацыяльным аспектах развіцця рэгіёна.

Дакладная дата ўтварэння Мінскай вобласці - 15 студзеня 1938 года. Святочныя мерапрыемствы ў гонар юбілею цэнтральнага рэгіёна правядуць у Маладзечне ў пятніцу, 20 студзеня.