Мінск упершыню далучыцца да сусветнага руху "Запалі сінім"

29 марта 2016

Акцыя прымеркаваная да Сусветнага дня інфармавання аб праблеме аўтызму. Другога красавіка многія вядомыя будынкі сталіцы набудуць сіні колер, у асноўным на галоўных праспектах - Пераможцаў і Незалежнасці. Акрамя Мінска, акцыя пройдзе ў больш чым 600 гарадах свету. Акрамя таго, у гэты дзень будуць прапанаваныя і ўнікальныя для Беларусі праекты: прабег з удзелам дзяцей з інваліднасцю і здаровых людзей - спартсменаў, аматараў бегу. Галоўны прынцып такіх сумесных праектаў - інклюзія, гэта значыць, уключэнне дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў грамадства.

Ірына Дзергач, каардынатар фотапраекта "Я магу!..": "Мы запрасілі да супрацоўніцтва 12 дзяцей. Яны з катэгорыі цяжкія. Здольнасці, якія за дыягназам не бачныя, мы хочам іх трошкі выявіць. І дапамагчы не толькі бацькам, але і кожнаму зірнуць на гэтае дзіця не з пункта погляду дыягназу, а яго рэальных магчымасцяў".

Паводле даных экспертаў, у Беларусі зараз каля 10 тысяч дзяцей з аўтызмам - гэта кожнае 68 дзіця. І для іх інтэграцыі ў грамадства важна пераадоленне звыклых стэрэатыпаў у зносінах, адзначылі арганізатары акцыі ў Беларусі.