Мінск з вышыні птушынага палёту

16 мая 2014

Так званыя руферы - аматары фатаграфаваць горад з дахаў дамоў - прадэманстравалі свой ??відэаролік спецыяльна да чэмпіянату свету. Відэа знята ў тэхніцы цэйтраферных ці Timelapse здымак. Адметнасць метаду - у наўмысным запавольванні выявы, менш як за дзве хвіліны ў кадры змяняецца 25 планаў. Стваральнік роліка пад нікам Ягор Тэра збіраў здымкі на працягу паўгода. Мантаж роліка заняў амаль тыдзень. Дарэчы, асноўная складанасць Timelapse здымак - бяспека самога фатографа. Каб злавіць удалы кадр, апарат трэба ўсталяваць на самым краі даху.