Мінск святкуе свой дзень нараджэння

14 сентября 2013

Верхні горад акунуўся ў атмасферу 19 стагоддзя. Мабыць, толькі ў свята горада, можна так навочна ўбачыць яго гісторыю. Дамы ў шырокіх спадніцах і карунках, кавалеры ў фраках і цыліндрах. Надвор'е не пазбавіла гледачоў уражанняў.


Адразу 9 пар вырашылі паклясціся ў каханні і вернасці адно аднаму, наладзіўшы цырымонію шлюбу ў канцэрным зале Верхняга горада. Жаніхі прасілі рукі ў сваіх закаханых, стоячы на каленях.


Афіцыйная частка ўрачыстасцяў сёння пачалася з ускладання кветак да манумента Мінск - горад-герой. Тут жа ўшаноўвалі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Сёлета Беларускаму саюзу ветэранаў вайны ў Афганістане 20 гадоў - у падарунак мэр горада Мікалай Ладуцька ўручыў ключы ад новых аўтамабіляў. У гэтыя хвіліны ў Вялікім тэатры оперы і балета ўзнагароджваюць мінчан года. Да тых, хто святкуе, далучыліся і карэспандэнты АТН - чакаем вялікі рэпартаж у інфармацыйным канале Панарама.