Мінск наведалі больш чым 50 тысяч паломнікаў з усяго свету

30 июля 2013

Напярэдадні беларуская сталіца ўпершыню прымала прадстаўнікоў усіх памесных праваслаўных цэркваў і больш чым 50 тысяч паломнікаў з усяго свету. 15 патрыярхаў і архіепіскапаў правялі набажэнства ў гістарычным цэнтры Мінска - у Замчышчы. Узначаліў літургію Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.


Расказвае Ксенія Рабчынская: Урачыстасці да 1025-годдзя Хрышчэння Русі пачаліся ў Мінску раніцай з хрэснага ходу. Больш чым 50 тысяч вернікаў пераадолелі межы і сотні кіламетраў, каб адной хрысціянскай сям'ёй адзначыць вялікае свята. Пілігрымы ад храма святой Марыі Магдаліны з абразамі і харугвамі прайшлі да Мінскага замчышча.


Крыху пазней паломнікі сабраліся ў цэнтры Мінска: тут, у гістарычным цэнтры сталіцы, святочную літургію ўзначаліў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Ён звярнуўся да паломнікаў з пропаведдзю і заклікаў вернікаў яшчэ раз задумацца аб жыцці асабістым і сямейным, грамадскім і дзяржаўным.


патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл: Гэта гістарычная падзея і для Масквы, і для Кіева, і для Мінска. Яна сведчыць аб тым, што Хрышчэнне Русі, наступная гісторыя і сённяшні стан Рускай Праваслаўнай Царквы маюць адносіны да лёсаў усяго праваслаўя, гэтак жа як і лёс любой праваслаўнай царквы мае дачыненне да нашага з вамі лёсу. Урачыстая ўсёправаслаўная літургія з'яўляецца сімвалам нашага зямнога і нябеснага адзінства. Гэтае адзінства выяўляецца ў тым ліку і ў духоўным адзінстве нашых народаў і ў адзінстве Рускай Праваслаўнай Царквы, якая на працягу 1025 гадоў, нягледзячы на ўсе цяжкасці і найжорсткія выпрабаванні, пранесла сваё пастырскае служэнне і вернасць госпада, захоўваючы чысціню веры. Я заклікаю разам са сваімі субратамі блаславенне божае на Беларусь, на яе народ, няхай госпад усіх вас захоўвае ў веры, у адзінстве, у сіле духоўнай. Амінь.


А ўжо бліжэй да вечара цэнтр святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі перамясціўся з цэнтра горада да храма-помніка ў гонар Усіх Святых.


Тут сабраліся некалькі тысяч чалавек - на святочны канцэрт Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі. Пад адкрытым небам былі выкананы творы класікаў: Глінкі, Мусаргскага, Чайкоўскага.


Сюды ж была перавезена і адна з самых ушанаваных хрысціянскіх святынь ва ўсім свеце - крыж, на якім быў раскрыжаваны вучань Хрыста - апостал Андрэй Першазваны. Ужо з вечара каля Усіхсвяцкага храма сталі збірацца чэргі з вернікаў, якія жадаюць пакланіцца рэліквіі.


Крыж апостала Андрэя Першазванага зараз знаходзіцца тут, у храме Усіх Святых у Мінску. Сюды ён прыбыў напярэдадні. Ужо сёння тысячы жадаючых змогуць пакланіцца святыні, яна прабудзе ў Беларусі да 2 жніўня. Дзверы ў храм будуць адчыненыя для вернікаў кругласутачна.