Мінск падводзіць вынікі абмеркавання законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе

10 ноября 2022
Мінск падводзіць вынікі абмеркавання законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе. Актуальныя аспекты і перспектыўныя грамадска-палітычныя падзеі сёння абмяркоўвалі з прадстаўнікамі працоўных калектываў Маскоўскага раёна сталіцы. Сярод тэм, напрыклад, як будзе фарміравацца УНС, а таксама новая роля прафсаюзаў. Закранулі і такое новаўвядзенне, як «адзіны дзень галасавання». Ён адбудзецца ў нашай краіне ў лютым 2024 года.  Прааналізавалі і выніковасць мерапрыемстваў па ваенна-патрыятычным  выхаванні моладзі. Па словах жа спікера форуму  Вадзіма Гігіна, карыснай інфармацыйнай крыніцай для дарослай аўдыторыі можа стаць і новы падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Яго нядаўна прэзентавалі.  

Па словах Вадзіма Гігіна, работа па гістарычнай асвеце  працягнецца і ў наступным годзе. А ўжо днямі асаблівасці новага падручніка па гісторыі беларускай дзяржаўнасці абмяркуюць і з настаўнікамі сталіцы.