Мінск і Тбілісі сталі гарадамі-пабрацімамі

11 сентября 2015

Пагадненне падпісалі мэры дзвюх сталіц. Згодна з ім, больш цесным стане супрацоўніцтва ў гандлёвай, культурнай і адукацыйнай сферах. Да таго ж пагадненне дазволіць напрамую развіваць інвестыцыйную і інавацыйную дзейнасць паміж гарадамі. І, як адзначыў мэр Мінска Андрэй Шорац, такія сувязі павінны надаць новы штуршок у развіцці ўзаемавыгадных адносін паміж Беларуссю і Грузіяй.

Бліжэй пазнаёміцца з культурай Грузіі мінчане і госці сталіцы змогуць 26 верасня на пляцоўцы Верхняга горада.