Мінск і Санкт-Пецярбург правядуць алімпіяду на веданне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

20 июля 2019
Наконт гэтага дамовіліся на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Сёлета асаблівая ўвага  моладзевай палітыцы. Гэта датычыцца падтрымкі маладых спецыялістаў, развіцця моладзевага прадпрымальніцтва і  ўзаемадзеяння паміж ВНУ. У 2020 годзе ў Казані адкрыецца беларуска-расійскі бізнес-інкубатар, які дапаможа маладым прадпрымальнікам у прасоўванні свайго бізнесу на тэрыторыі Беларусі і Расіі. На чале - праекты, накіраваныя на захаванне гістарычнай памяці і недапушчэнне фальсіфікацыі гісторыі. 

Эксклюзіўнае інтэрв'ю са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага  сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам глядзіце сёння вечарам у праграме "Панарама".