Мінск и Санкт-Пецярбург дамовіліся аб больш цесным супрацоўніцтве ў бізнесе, сацыякультурнай сферы і турызме

24 ноября 2022

Падтрымка таленавітай моладзі, праграмы па абмене вопытам у адукацыі і сферы культуры паміж Мінскам і паўночнай сталіцай Расіі. Гэтыя пытанні падчас сустрэчы абмеркавалі старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і  віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Кірыл Палякоў. Бакі дамовіліся аб больш цесным двухбаковым супрацоўніцтве ў прамысловасці, бізнесе, сацыякультурнай сферы і турызме. Ужо рэалізуюцца сумесныя праекты Санкт-Пецярбурга  з  такімі беларускімі прамысловымі гігантамі, як  МАЗ, МТЗ  і "Амкадар".  У фармацэўтычнай індустрыі таксама наладжана ўзаемадзеянне. 

Падчас сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў красавіку наступнага года дзён Санкт-Пецярбурга ў Мінску. Таксама прагучала ідэя стварэння адзінай рабочай групы ў сферы бізнесу і дзелавога супрацоўніцтва.