Мінск рыхтуецца да зімовых святаў

25 ноября 2019
Зараз актыўна працуюць над навагоднім убраннем гарадскіх вуліц. Светлавыя гірлянды, ілюмінацыю і аб'ёмныя фігуры тэсціруюць і ўжо ўсталёўваюць уздоўж сталічных праспектаў. Аднаўляюць зорнае неба на пляцоўцы ля Палаца спорту. Акцэнтам стануць 3D-малюнкі на фасадах будынкаў на праспекце Незалежнасці. Запаляць амаль 108 кіламетраў казачных агнёў увечары 14 снежня.

Заўтра пачнуць і  мантаж піксельнай ілюмінацыі на Кастрычніцкай плошчы - дыёднай падсветкай упрыгожаць галоўную ёлку краіны. Поўнасцю падрыхтуюць зялёную прыгажуню ўжо да гэтых выхадных.