Міністэрства ЖКГ растлумачыла, на колькі вырасце плата за камунальныя паслугі для не занятых у эканоміцы беларусаў

27 апреля 2018

На колькі вырасце плата за камунальныя паслугі для не занятых у эканоміцы беларусаў і якім чынам будзе спаганяцца плата? Нюансы журналістам сёння растлумачыла Міністэрства ЖКГ. Нагадаем, раней урад вызначыў, якія паслугі тыя, хто не працуе без аб'ектыўных на тое прычын, будуць аплачваць па павышаных тарыфах. Гэта гарачая вада, газ і цеплазабеспячэнне. Дапаўняць спіс пакуль не плануюць. Такім чынам, пакрываць камунальныя паслугі на 100 % будуць толькі тыя з іх, на каго аформлены асабовы рахунак кватэры. Да прыкладу, уласнік жылля, арандатар, член арганізацыі забудоўшчыкаў, дольшчык альбо лізінгаатрымальнік. На канчатковую суму ў квітанцыі на аплату ЖКП будзе ўплываць колькасць зарэгістраваных у кватэры чалавек і колькі з іх не працуюць. Аднак калі плацельшчык ЖКП афіцыйна працаўладкаваны, а хтосьці з тых, хто пражывае, не, то ўся квітанцыя на аплату ЖКП будзе разлічаная па звычайных тарыфах.

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з наступнага года. Так, па новай - поўнай - цане беларусам, не занятым у эканоміцы, гарачую ваду будуць падаваць з 1 студзеня, цяпло - з кастрычніка 2019. Хто будзе плаціць па такіх тарыфах, стане вядома да канца года. Да 1 снежня павінны сфарміраваць спецыяльную базу. Яна будзе абнаўляцца раз на квартал. Пры памылковым пападанні ў гэты спіс можна будзе тэрмінова абскардзіць рашэнне пры наяўнасці неабходных дакументаў.