Міністэрства спорту і турызму Беларусі працягвае праводзіць акцыю "Нашы дзеці"

12 декабря 2015

Міністэрства спорту і турызму Беларусі працягвае праводзіць акцыю "Нашы дзеці", якая, нагадаем, праходзіць ужо 20-ы раз. Сёння кадэты Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча наведалі Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце і конегадоўлі ў Ратамцы. Для гасцей сталіцы не толькі правялі падрабязную экскурсію, але і далі магчымасць пракаціцца на конях.

Акрамя таго, кадэты сёння наведалі спартыўна-аздараўленчы комплекс "Фрыстайл". А 21 снежня міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко плануе ў адказ наведаць баль, які пройдзе ў Магілёўскім кадэцкім вучылішчы.