Міністэрства замежных спраў далучылася да дабрачыннай акцыі #разамздзецьмі

1 июня 2021

Да святочнай эстафеты сёння далучыліся супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў, а таксама дыпламатычны корпус. З віншаваннямі і падарункамі яны завіталі  ў Маладзечанскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат. Там выхоўваюцца 96 дзяцей з парушэннямі зроку. Большасць з іх зараз на канікулах дома. Ва ўстанове ж свята ўсмешак і сюрпрызаў правялі для тых, хто застаўся без бацькоўскай любові і клопату. Разам з дзецьмі прадстаўнікі міністэрства адправіліся ў "Падарожжа па станцыях", таксама для гасцей выхаванцы падрыхтавалі творчыя нумары.

Да добрай справы далучыліся пасольствы пятнаццаці краін. Сярод іх Кітай, Турцыя, Італія, Венесуэла. Таксама ініцыятыву падтрымалі Туркменістан, Палесціна. Падарункаў падрыхтавалі шмат. Ужо заўтра святочны марафон працягнецца ў Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама  ў сталічным дзіцячым доме № 3.