Міліцыя працягвае праверку АПК краіны: напярэдадні інспектавалі гаспадаркі ў Дзяржынскім раёне

29 марта 2019

Перыяд правядзення пасяўных работ - на асаблівым кантролі ў праваахоўнікаў. Міліцыя працягвае праверку аграпрамысловых комплексаў краіны. Напярэдадні інспектавалі гаспадаркі ў Дзяржынскім раёне. Сярод самых частых парушэнняў - няпоўная гатовасць сельгастэхнікі і адсутнасць у яе тэхагляду. Асаблівую ўвагу звяртаюць і на выкананне працоўнай дысцыпліны. На тэрыторыі адной гаспадаркі былі выяўленыя пустыя бутэлькі з-пад алкаголю. Задача маніторынгаў - папярэдзіць правапарушэнні на аб'ектах у перыяд пасяўной.