МЗС Беларусі распачынае акцыю да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

2 мая 2019

МЗС нашай краіны распачынае ў сацсетках акцыю да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзяліцца гісторыямі сваіх сямейных герояў падчас акцыі прапаноўваецца пад хэштэгам #BY75. Да ініцыятывы далучыліся і беларускія дыпмісіі за мяжой. Яны публікуюць фатаграфіі і інфармацыю аб мерапрыемствах, прысвечаных памятным датам.