Міжнародны прэс-цэнтр адкрыўся на "Славянскім базары"

16 июля 2020
Да міру і паразумення праз мастацтва. Сёння  адбудзецца  адкрыццё XXIX  "Славянскага базару ў Віцебску" - самага буйнога open air праекта Еўропы гэтага лета.

Самыя яркія моманты свята пакажа і Белтэлерадыёкампанія 

Тут ужо запрацаваў міжнародны прэс-цэнтр. Аб падзеях XXIX фестывалю мастацтваў у тэле-, радыёэфіры, на старонках часопісаў і газет распавядуць больш  за 300 журналістаў. Самыя яркія моманты свята пакажа і Белтэлерадыёкампанія. У Віцебск працягваюць прыбываць госці  і ўдзельнікі.

Сёння вечарам у  Летнім амфітэатры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё форуму

Пазыўныя фестывалю будуць гучаць чатыры дні. І кожны будзе па максімуме насычаны разнастайнымі праектамі. 

Юрый Бондар, Міністр культуры Беларусі: "У Віцебску прадстаўлены 23 краіны, у тым ліку такія, як Канада, Куба. Упершыню ў нашым фестывалі бяруць удзел творчыя дзеячы з Турцыі. "Славянскі базар" -  гэта не толькі мерапрыемства ў амфітэатры. Асноўная маса нашых мерапрыемстваў праходзіць у фармаце open air. Увесь Віцебск ператвараецца ў фестывальную пляцоўку". 

У Віцебску стартуе фестываль вулічнага мастацтва 

У гэтыя хвіліны ў Віцебску стартуе фестываль вулічнага мастацтва. У праграме майстар-класы, перформансы, тэатральныя пастаноўкі. Таксама сёння ля Летняга амфітэатра адбудзецца ўзняцце флага фестывалю, а на плошчы лаўрэатаў запаліцца імянная зорка. Зусім хутка  даведаемся  чыя.