Міжнародны конкурс моладзевай творчасці прайшоў у Мінску

21 апреля 2023

Партрэты венесуэльскіх герояў на славянскіх матрошках! Міжнародны конкурс моладзевай творчасці прайшоў у Мінску. Гэта далёка не першы сумесны творчы праект Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і Мінскага каледжа рамесніцтва і дызайну імя Кедышкі.

Гэтым разам 12 юных беларускіх і расійскіх мастакоў вывучалі гісторыю вызваленчай барацьбы ў Венесуэле, якая доўжылася больш як 200 гадоў. Свае веды аб подзвігах такіх герояў, як Сымон Балівар, Франсіска дэ Міранда, навучэнцы з Мінска і Санкт-Пецярбурга адлюстравалі ў сваіх конкурсных працах на драўляных матрошках. 

Пераможцам міжнароднага конкурсу стала юны майстар з Санкт-Пецярбурга. Творчы моладзевы конкурс праводзіўся таксама ў рамках Міжнароднага дня салідарнасці з Венесуэлай.