Міжнародная супольнасць павінна скараціць лік бежанцаў у два разы

24 мая 2016

Міжнародная супольнасць павінна скараціць лік бежанцаў да 2030 года ў два разы. Аб гэтым заявіў генсакратар ААН Пан Гі Мун, выступаючы на Сусветным гуманітарным саміце ў Стамбуле. У форуме прымаюць удзел прадстаўнікі 177-мі краін, у тым ліку 65 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае Генеральны консул нашай краіны ў Стамбуле Ігар Белы. Да ўдзелу ў саміце таксама былі запрошаныя няўрадавыя арганізацыі, міжнародныя гуманітарныя структуры і прадстаўнікі бізнесу.