"Месца для жыцця": Нясвіжскі край - адзін з самых прыгожых, старажытных і таямнічых раёнаў Беларусі

29 октября 2023

Нясвіжскі край - адзін з самых прыгожых, старажытных і таямнічых раёнаў Сінявокай. Ён прыцягвае турыстаў вытанчанасцю, самабытнасцю і, вядома, перспектывамі. Маляўнічы куток на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці славіцца сваім аграпрамысловым комплексам, які з'яўляецца магутным лакаматывам эканамічнай сферы.

А яшчэ тут вырабляюць харчовыя прадукты, напоі і медыцынскія прэпараты. З людзьмі, якія з гонарам у голасе і з любоўю ў сэрцы называюць "Месцам для жыцця" маляўнічы Нясвіжскі край, знаёмілася Кацярына Страха (падрабязнасці ў відэа).