Мемарыяльны комплекс з'явіцца на месцы спаленай вёскі Ала да 75-годдзя Перамогі

19 марта 2020
Да Дня Вялікай Перамогі на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне з'явіцца мемарыяльны комплекс. Паводле  гістарычных зводак,   у гады вайны  там жыўцом згарэлі тысяча 758 чалавек. Больш за палову - дзеці. Сёння на месцы вёскі  ўжо працуе будаўнічая тэхніка. Прамысловыя прадпрыемствы адліваюць будучыя стэлы, а ў турыстычны маршрут - па гістарычных месцах Палесся - рыхтуюцца папраўкі. 

Пра тое, як ажывае памяць,  - Ганна Кавалёва